Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валэнса учыніў скандал з-за агляду ў лёнданскім аэрапорце

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.10.2013 10:50
“Ніколі больш не паеду ў Лёндан” – напісаў экс-прэзыдэнт у сваім мікраблёгу.

Лех Валэнса абураны візытам у Лёндан. “Мяне хлусьліва й правакацыйна падставіла Амбасада Польшчы ў Лёндане, я быў прыніжаны службай аховы на лётнішчы” – напісаў экс-прэзыдэнт Польшчы ўчора ўвечары ў сваім мікраблёгу.

“Ніколі больш не паеду ў Лёндан” – напісаў Лех Валэнса. У Лёндане былы прэзыдэнт удзельнічаў у брытанскай прэм’еры фільма “Валэнса. Чалавек з надзеі”.

Польскія дыпляматы ў Лёндане кажуць, што справа датычыла кантролі не лётнішчы, але адмаўляюцца раскрываць падрабязнасьці.

Паводле польскага МЗС, на лётнішчы Леху Валэнсе прапанавалі прайсьці праверку бясьпекі. “Згодна з брытанскімі законамі, былыя прэзыдэнты й прэм’еры таксама абавазянаыя праходзіць памежны кантроль”. - сказаў прадстаўнік прэс-службы МЗС Міхал Сафянік.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт