Logo Polskiego Radia
Print

43-я гадавіна страйкаў на польскім Узьбярэжжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.12.2013 18:06
У памяць аб загінулых у сьнежні 1970 года загулі сырэны.

Gdynia
Gdynia 1970; photo - IPN

Шчэцін ушанаваў памяць ахвяр трагічных падзеяў 1970 года. Урачыстасьці адбыліся ля цэнтральнай брамы Шчэцінскай суднаверфі.

17 сьнежня 1970 г. супрацоўнікі тагачаснай верфі імя Адольфа Варскага далучыліся да страйку, які працягваўся на Ўзьбярэжжы.

Сёньня ля памятнай дошкі ў памяць аб загінулых у сьнежні 1970 года загулі сырэны.

„17 сьнежня 1970 г. польскі народ, вось тут у Шчэціне, выказаў непарушнае жаданьне. Ён нагадаў сьвету, наколькі моцная ў нашым грамадзтве ідэя свабоды”, - сказаў падчас урачыстасьці мэр горада Пётр Кшыстэк.

Прычынай сьнежанскіх пратэстаў стаў вялікі рост коштаў на прадукты харчаваньня. Шчэцінскія суднабудаўнікі выйшлі на вуліцы. Да іх далучыліся супрацоўнікі іншых прадпрыемстваў. У сутыкненьнях зь міліцыяй загінулі 16 чалавек, а 100 атрымалі раненьні.

Сёньняшнія памятныя ўрачыстасьці закончыла ўвячэрняя Імша ў саборы ў Шчэціне за загінулых у сьнежні 1970 года ды ўсіх працоўных.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт