Logo Polskiego Radia
Print

Колькі каштавалі палякам Каляды?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2013 15:30
Паводле ацэнкаў экaнамістаў, сёлета палякі выдаткавалі на сьвяты нават 26 мільярдаў злотых.
wprost.pl

Нават больш за 26 мільярдаў злотых (амаль 8 мільярдаў 700 мільёнаў даляраў) выдаткавалі палякі на падрыхтоўку сёлетніх Калядаў.

Паводле дасьледаваньняў, больш за 10 млрд. злотых (больш за 3 мільярды даляраў) яны прызначылі на сьвяточныя падарункі. І хоць большасьць прызначала на падрыхтоўку святаў сродкі зь бягучых даходаў, то частка палякаў адмыслова на сьвяты ўзяла крэдыт або пазычала грошы ад родных ды знаёмых.

Найдаражэй сьвяты абыйдуцца тым, хто вырашыў скарыстацца гэтак званымі хуткімі крэдытамі. Гэта самы хуткі й просты спосаб атрымаць дадатковыя сродкі. Але гэта канец козыраў гэткіх крэдытаў, - кажа фінансавы кансультант Ганна Фрайнт.

Ганна Фрайнт: Яны абкладзеныя высокімі працэнтнымі стаўкамі й дадатковымі адміністрацыйнымі зборамі. Апрача таго, іхны тэрмін пагашэньня вельмі хуткі і, перш за ўсё, яны абкладзеныя высокімі камісійнымі аплатамі. Калі б палічыць рэальную працэнтную стаўку гэткіх крэдытаў у гадавым вымярэньні, то яна складзе некалькі сотняў працэнтаў.

- кажа экспэрт.

Гэта азначае, што да 1 тысячы злотых крэдыту, узятага тэрмінам на год, крэдытадаўца далічыць некалькі тысяч злотых адсоткаў. Таму лепшым выйсьцем зьяўляецца, напрыклад, запазычанасьць на крэдытнай картачцы.

Ганна Фрайнт: Крэдытныя картачкі дазваляюць своечасовага пагасіць доўг (дэбэт) без працэнтнай накідкі. Тэрмін вяртаньня запазычанасьці індывідуальна вызначае банк, найчасьцей ён складае 30 дзён.

Нават калі нам ня ўдасца вярнуць крэдыт у вызначаным тэрміне, то і так працэнтная стаўка будзе значна ніжэйшая, то бок, яна складзе каля 20% у гадавым пераліку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт