Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра ў Польшчы зачыненыя ўсе гандлёвыя цэнтры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.01.2014 14:45
Нагадваем нашым слухачам, якія езьдзяць па пакупкі ў Польшчу, што ў панядзелак будуць зачыненыя ўсе супэр- ды гіпэрмаркеты.

/

Заўтра, 6 студзеня, у Польшчы – выходны дзень, паколькі адзначаецца рэлігійнае сьвята Трох Каралёў. Нагадваем нашым слухачам, якія езьдзяць па пакупкі ў Польшчу, што ў панядзелак будуць зачыненыя ўсе вялікія крамы, супэр- ды гіпэрмаркеты. Паводле законаў, у дзяржаўныя сьвята могуць працаваць невялічкія крамы, аднак пры ўмове, што кліентаў будзе абслугоўваць уладальнік альбо прадавец, зь якім уласьнік гандлёвай кропкі падпісаў кантракт.

У штатным рэжыме 6 студзеня будуць працаваць аўтазаправачныя станцыі, рэстараны, кавярні, кветкавыя крамы, а таксама аптэкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт