Logo Polskiego Radia
Print

Беларусу не далі польскае грамадзянства

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.01.2014 19:41
Нэгатыўную характарыстыку на беларуса выдала Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Польшчы (ABW).
ABWABW

ABW
ABW

Беларус Павел Юшкевіч прайграў суд па атрыманьні польскага грамадзянства. Варшаўскі ваяводзкі адміністрацыйны суд адхіліў скаргу грамадзяніна Беларусі. Павел Юшкевіч скардзіўся на адмову ў наданьні яму польскага грамадзянства. Раней польскія ўлады адмовілі беларусу ў польскім грамадзянстве з-за меркаваньняў бясьпекі.
Пасьля пяці гадоў пражываньня ў Польшчы Юшкевіч атрымаў від на жыхарства, а ў 2012 году падаў дакумэнты на атрыманьне польскага грамадзянства. Аднак польскія ўлады адмовіліся надаць яму гэты статус. Сваё рашэньне яны растлумачылі "меркаваньнямі абароны й бясьпекі Рэспублікі Польшча". Пазьней Юшкевіч даведаўся, што яго дакумэнты знаходзяцца пад грыфам сакрэтнасьці й сам ён ня можа зь імі азнаёміцца. Нэгатыўную характарыстыку на беларуса выдала Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Польшчы (ABW).

rzeczpospolita/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт