Logo Polskiego Radia
Print

Графэн - надзея польскай прамысловасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2014 16:37
Графэн у 300 разоў больш трывалы чым сталь.

/

Праз год на рынку зьявіцца першы польскі прадукт з графэна. Ужо амаль месяц польская дзяржаўная фірма „Nano Carbon” прадае гэты матэрыял. Кожны дзень кампанія атрымлівае некалькі запытаў па справе графэна ад розных прадпрыемстваў.

Менавіта палякі распрацавалі танны мэтад вытворчасьці гэтага высокаякаснага матэрыялу.

Паводле Зьбігнева Муляжука, старшыні праўленьня кампаніі „Nano Carbon”, хутчэй за ўсё праз год на рынку зьявіцца першы польскі прадукт, які будзе ўтрымліваць у сваім складзе графэн.

Пакуль фірма прадае пробы графэну памерам у адзін квадратны сантымэтр за 40 даляраў.

Графэн - гэта аднаатамны пласт вугляроду, які структурай нагадвае кавалак мядовых сотаў. Ён у 300 разоў больш трывалы чым сталь, гнуткі, а таксама праводзіць электрычнасьць і цеплыню.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт