Logo Polskiego Radia
Print

Студэнты–совы запрашаюцца ў Бібліятэку Варшаўскага ўнівэрсытэту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.01.2014 15:30
Кампанія начной вучобы ў Бібліятэцы ладзіцца ўжо дзевяты раз запар.
fot. źródło: www.buwcd.buw.uw.edu.plfot. źródło: www.buwcd.buw.uw.edu.pl

Студэнты могуць заставацца ў бібліятэцы да пятай раніцы, то бок, да першага аўтобуса гарадзкога транспарту.

Кампанія зьяўляецца водгукам на просьбы студэнтаў, якім падабаецца вучыцца ноччу.

„Спачатку прыходзілі натоўпы студэнтаў, але частка зь іх жадала проста патусавацца. Цяпер засталіся ў нас людзі, якім сапраўды хочацца вучыцца ноччу”, - - тлумачыць Бэата Сланьска з Бібліятэкі варшаўскага ўнівэрсытэту.

Кампанія вельмі падабаецца студэнтам, якія бачаць шмат плюсаў начной вучобы ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы – перш за ўсё пануе цішыня й лягчэй засяродзіць думкі, - падкрэсьліваюць студэнты.

Кампанія працягнецца да 31 студзеня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт