Logo Polskiego Radia
Print

Туск: Трэба будаваць поўную незалежнасьць Эўропы ад Расеі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.03.2014 12:09
Польшча заклікае эўрапейскія дзяржавы, каб яны сур’ёзна аднесьліся да сытуацыі ва Ўкраіне.
PAP

Падчас візыту ў Прыбярэжнай ракетнай эскадрыльлі ВМС у Семіравіцах, прэм’ер-міністар Дональд Туск заявіў, што Польшча абавязаная нагадваць Эўразьвязу пра правільны напрамак усходнеэўрапейскай палітыкі.

Галава польскага ўраду дадаў, што будзе нагадваць саюзьнікам пра неабходнасьць незалежнасьці ад уплываў Расеі. “Трэба будаваць поўную палітычную, фінансавую і энэргетычную незалежнасьць Эўропы” – сказаў Туск.

Паездка прэм’ер-міністра ў Семіравіцэ зьвязаная з адзначэньнем 15-ай гадавіны (12-га сакавіка) далучэньня Польшчы да NATO.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт