Logo Polskiego Radia
Print

Афрыканская чума сьвіней - прычына адстаўкі міністра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2014 16:09
Марэк Савіцкі ўзначаліць аграрнае ведамства Польшчы.

photo
photo - PAP/Tomasz Gzell

Новым міністрам сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі стане Марэк Савіцкі. Яго кандыдатуру зацьвердзіла сёньня кіраўніцтва Польскай сялянскай партыі, якая ўваходзіць у склад кіруючай кааліцыі. На пасадзе кіраўніка аграрнага ведамства Савіцкі заменіць Станіслава Калембу, які ўчора падаў у адстаўку. На спэцыяльнай прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве ў чацьвер Калемба паведаміў журналістам, што прычынай яго сыходу з пасады зьяўляецца немагчымасьць рэалізацыі ўзгодненай урадам праграмы дзеяньняў па вырашэньні крызысу з продажам сьвініны, выкліканага выяўленьнем у краіне выпадкаў афрыканскай чумы сьвіней. У выніку некаторыя дзяржавы, у тым ліку Беларусь і Расея, увялі эмбарга на экспарт польскай сьвініны ды прадуктаў зь яе. З-за гэтага польскія вытворцы нясуць вялізныя фінансавыя страты.
Супраць бязьдзейнасьці ўрада ў сувязі з гэтак званым "сьвіным крызысам" жывёлаводы вось ужо некалькі дзён праводзяць шэраг акцый пратэсту, напрыклад, яны перакрываюць дарогі. Новы міністар сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі, які, дарэчы, ужо займаў гэтую пасаду ў 2007-2012 гадах, заявіў, што менавіта вырашэньне праблем з рэалізацыяй сьвініны стане для яго прыярытэтнай задачай.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт