Logo Polskiego Radia
Print

Варшаву наведаў міністар абароны Францыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2014 18:30
Ён сустрэнецца таксама зь міністрамі краінаў Балтыі.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

Сёньня ў Варшаве пабываў міністар абароны Францыі. Ён сустрэўся са сваім польскім калегам. Перамовы, між іншым, датычылі сытуацыі ва Ўкраіне й на Крымскай паўвыспе.

Міністар абароны Польшчы Томаш Сямоняк і міністар абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыан закраналі таксама пытаньні ваеннага супрацоўніцтва паміж абедзьвюма краінамі.

Кіраўнік францускага Міністэрства абароны знаходзіўся ў Польшчы па просьбе прэзыдэнта Франсуа Алянда. Жан-Іў Ле Дрыан сустрэнецца таксама зь міністрамі абароны краінаў Балтыі, якія выказвалі занепакоенасьць агрэсіўнай палітыкай Расеі.

Учора Францыя прыпыніла на нявызначаны час продаж Расеі сучасных ваенных караблёў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт