Logo Polskiego Radia
Print

Абама можа наведаць Польшчу 4 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.03.2014 12:08
Прэзыдэнт ЗША можа наведаць Польшчу ў сувязі з 25-ай гадавінай першых свабодных выбараў у пасьляваеннай гісторыі Польшчы.

Вашынгтон пакуль не пацьвердзіў дату, але ёсьць акалічнасьці, якія дазваляюць разьлічваць на візыт 4-га чэрвеня – сказаў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ў інтэрвію тэлеканалу TVP Info.

Паводле польскага лідара, Абама атрымаў афіцыйнае запрашэньне, яно было з зацікаўленасьцю прынятае й цяпер Варшава чакае адказу Белага Дома.

Калі прэзыдэнт ЗША ня зможа прыляцець у Польшчу, то Камароўскі разьлічвае, што амэрыканскі ўрад будзе прадстаўлены на ўрачыстасьцях 4 чэрвеня на высокім узроўні.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт