Logo Polskiego Radia
Print

Чорныя кветкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.04.2014 13:47
Садоўнікі ва ўсім сьвеце працуюць над выгадаваньнем чорнага цюльпана.

Чаму няма чорных цюльпанаў? Ці вы бачылі кветкі такога колеру? Калі так, то гэта была напэўна штучная кветка. Садоўнікі ва ўсім сьвеце працуюць над выгадаваньнем чорнага цюльпана. Сярод 15 тыс. відаў гэтых кветак ёсьць усе колеры і формы, але няма чорнага. Чорны цюльпан – гэта мара садоўнікаў. Але пакуль што ім не ўдалося пераадолець правоў прыроды, - адзначае біёляг Галіна Галера.

Г. Галера: Прырода бароніцца, паколькі такую кветку, поўнасьцю чорную, проста не бачылі б насякомыя, якія запыляюць расьліны. З пункту гледжаньня біялёгіі гэта была б крайне адмоўная рыса. У натуральных умовах такая кветка не магла б выжыць. Яна павінна была б прыцягваць насякомых вельмі моцным водарам, павінна была б знайсьці нешта іншае замест колеру.

Так што чорных цюльпанаў няма. Затое ёсьць разнавіднасьці пурпурныя, цёмнасінія, цёмнафіялетавыя, якія амаль што чорныя.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт