Logo Polskiego Radia
Print

Прымусова ў нямецкую школу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.04.2014 11:34
Нямецкія асьветніцкія ўлады Нямеччыны запатрабавалі адправіць дзяўчынку са Згожэльца ў нямецкую школу ў Гёрліц.

Бацькі васьмігадовай дзяўчынкі з памежнай мясовасьці Згожэлец атрымалі загад ад нямецкіх асьветніцкіх уладаў адправіць дачку вучыцца ў нямецкую школу ў Гёрліц. Гэта таму, што сям’я прапісаная па нямецкім баку мяжы. Бацькі збунтаваліся й вырашылі падаць справу ў суд.

- Мы адправілі дачку ў польскую школу для яе дабра, - кажа маці Яанна Ванапулёс. Наша дзіця ня ведае нямецкай мовы, у яе на польскім баку мяжы сяброўкі, - тлумачыць маці.

Сям’я паведаміла нямецкім уладам аб выкананьні адукацыйнага абавязку дачкі ў польскай школе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт