Logo Polskiego Radia
Print

Колькі паляк плаціць на ўтрыманьне дзяржавы?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2014 15:24
88% палякаў лічаць, што падаткі ў краіне занадта высокія.
www.sxc.hu

Больш за 18 300 злотых на чалавека (больш за 4 357 эўра) – такі рахунак за год дзяржаўны бюджэт “прад’яўляе” кожнаму грамадзяніну. Гэткія дадзеныя апублікаваў Форум грамадзянскага разьвіцьця.

Форум падрыхтаваў сьпіс канкрэтных сум. Прадстаўнік арганізацыі Кшыштаў Кавальскі тлумачыць, што акцыя мае на мэце паказаць палякам, на што ідуць іхныя грошы.

Кшыштаф Кавальскі: Самая вялікая катэгорыя - гэта пэнсіі й пэнсіі па інваліднасьці, на якія выдаткоўваецца ў агульнай складанасьці каля 5 700 злотых (каля 1357 эўра). Гэта амаль трэць усіх выдаткаў дзяржавы на аднаго жыхара краіны, якія складаюць больш за 4 357 эўра. Агульныя выдаткі бюджэту сярэднестатыстычнаму чалавеку цяжка сабе ўявіць. Таму мы хацелі паказаць, колькі гэта выходзіць на аднаго жыхара Польшчы.

Паводле ацэнкаў Форуму грамадзянскага разьвіцьця, рахунак, які за мінулы год дзяржава “прад’явіла” кожнаму грамадзяніну, быў на прыкладна 1,1 % вышэйшы, чым у 2012 годзе.

На пэнсіі з Фонду сацыяльнага страхаваньня штогод прызначаецца больш за 634 эўра ў год. Пэнсіі з Фонду грамадзкага страхаваньня сялянаў (KRUS) паглынаюць у сярэднестатыстычнага грамадзяніна 74,5 эўра, а пэнсіі для былых супрацоўніках сілавых ведамстваў – больш за 82,5 эўра. У сваю чагру пэнсіі па інваліднасьці – больш за 232 эўра.

Выдаткі на адукацыю складаюць 528,5 эўра, на ахову здароўя – амаль 471,5 эўра, на транспартную інфраструктуру – 293,5 эўра, на урадавую адміністрацыю - амаль 78 эўра ў год, а на самакіраваньне – 103 эўра ў год.

Надоечы сваё дасьледаваньне па тэму падаткавай сыстэмы ў Польшчы таксама апублікаваў Цэнтар імя Адама Сьміта. Паводле яго, 88% палякаў лічаць, што падаткі ў краіне занадта высокія. 78% рэспандэнтаў не давяраюць сыстэме кіраваньня дзяржаўным бюджэтам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт