Logo Polskiego Radia
Print

Big Book Фэстываль

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2014 14:59
У суботу ў Варшаве пачнецца буйны кніжны кірмаш.

Гэта будзе сьвята для аматараў кніг.

Два бліжэйшыя дні чытачоў чакаюць 50 кніжных імпрэзаў. Між іншым літаратурныя шпацыры, чытаньне ў голас ды віртуальныя размовы. Фэстываль ладзіцца ў фармаце адкрытай імпрэзы, у якой можа браць удзел публіка.

Адной з фэстывальных імпрэз будзе маротон чытаньня твораў Яраслава Івашкевіча. Маратон распачне вядомы кінарэжысэр Анджэй Вайда. У нядзелю арганізатары ладзяць пабіцьцё рэкорду сьвета па колькасьці асобаў, якія чытаюць на сьвежым паветры.

Арганізатары спадзяюцца, што ўдзел у фэстывалі возьме больш за 7 тысяч гасьцей. З падрабязнай праграмай імпрэзы можна пазнаёміцца на сайце bigbookfestival.pl

ПР/юл

tags: кніжкі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт