Logo Polskiego Radia
Print

Ветракам - не!

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.07.2014 13:25
У мясцовасьці Бясекеж жыхары пратэстуюць супраць ветракоў у блізкім суседзтве са сваімі дамамі.

У Заходнепаморскім ваяводзтве ў мясцовасьці Бясекеж жыхары пратэстуюць супраць ветракоў у блізкім суседзтве са сваімі дамамі. Яны зладзілі пікет ля сядзібы мясцовых уладаў, а таксама блякуюць рэспубліканскую дарогу № 6. Такім чынам жыхары Бясекежа імкнуцца не дапусьціць да прыняцьця на паседжаньні рады гміны пастановы аб усталяваньні 12-ці ветракоў.

«Як можна так бліска ставіць ветракі? Мы падтрымаем ідэю, калі яны будуць далей ад жылых дамоў, напр. у адлегласьці 2-3 кілямэтраў, а на 500 мэтраў мы ня згодныя. Вядома, што ветракі шкодныя, акрамя гэтага нашыя нерухомасьці страцяць вартасьць».

Ветравыя электрастанцыі ў гміне Бясекеж ужо доўгі час зьяўляюцца крыніцай грамадзкіх канфліктаў і выклікаюць пратэсты жыхароў. Нядаўна яны пратэставалі ў Сэйме.

У сваю чаргу для гміны ветракі давалі б дадатковы прыбытак. Ад аднаго ветрака за год -- амаль 100 тысяч злотых (25 тыс. эўра).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт