Logo Polskiego Radia
Print

Пад Беластокам пратэстуюць сяляне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.07.2014 14:15
Яны крытыкуюць улады за кволы адстрэл дзікоў
Fot. Bogusław F. SkokFot. Bogusław F. Skok

Некалькі тузінаў чалавек ладзяць прыехаць трактарамі з Заблудава да Беластоку да ваяводзкага ўпраўленьня. Прычына – недастаткова актыўныя дзеяньні ўлады па адстрэлу дзікоў.

Дадзеная акцыя можа прывесьці да блякады цэнтра горада ды дарогі нумар 19 з-за праезду больш за 30 трактароў з мінімальнай хуткасьцю.

Падляшскія сяляне незадаволеныя хуткім прыростам папуляцыі дзікой, якія нішчаць іх пасевы.

У адказ беластоцкія ўлады заявілі, што за неўзабаве пачнецца адстрэл 3 тысяч дзікоў.

Гэта не супакоіла да канца сялян. Яны дамагаюцца кампэнсацыі за панесеныя страты.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт