Logo Polskiego Radia
Print

Над Варшавай прайшла моцная навальніца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.08.2014 12:18
Вуліцы выглядалі як рэкі.

Учора ў другой палове дня польскую сталіцу накрылі цёмныя хмары. Пачаўся праліўны дождж, які доўжыўся дзесяткаў хвілін. На вуліцы гораду выехалі ратавальнікі.

У асноўным яны займаліся ачысткай вуліц ад паваленых дрэваў ды выпампоўваньнем вады з затопленых памяшканьняў. Найбольш ад стыхіі пацярпелі жыхары мікрараёнаў Цэнтар, Прага- Поўнач, Таргувэк і Жалібаж.

Шмат праблемаў навальніца стварыла і для кіроўцаў. На некаторы час вуліцы ператварыліся ў рэкі. Непраезнай была магістраль пад Гданьскім мостам і мостам Панятоўскага. Вада заліла і некаторыя памяшканьні Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу.

Праз гадзіну сытуацыю ўдалося апанаваць. Рух цягнікоў не пацярпеў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт