Logo Polskiego Radia
Print

Пошук праўды праз 600 гадоў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2014 15:56
Міжнародныя экспэрты пашыраць веды пра бітву 1410 году.

/

Ці на грунвальдзкіх палях захаваліся яшчэ нейкія таямніцы? Экспэрты зь пяці краін пачынаюць комплексныя археалягічныя дасьледаваньні, якія пашыраць веды пра бітву 1410 году.

У працы прымуць удзел дасьледчыкі з Польшчы, Даніі, Нарвэгіі, Вялікабрытаніі ды Летувы. Вельмі верагодна, што раскопкі закончацца посьпехам, гэта значыць, будуць знойдзеныя цэнныя гістарычныя прадметы. Дзякуючы ім удасца пашырыць веды на тэму самой бітвы. Прасьцей, напрыклад, будзе вырашыць, дзе дакладна адбылася бітва з крыжаносцамі.

Першы этап дасьледаваньня – міжнародная канфэрэнцыя, а пасьля яе пачнуцца археалягічныя раскопкі з выкарыстаньнем сучаснай тэхнікі, якую прывезьлі з сабою міжнародныя партнэры праекту.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт