Logo Polskiego Radia
Print

Нявыкарыстаны водпуск толькі да канца верасьня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.09.2014 14:20
Пра гэта працадаўцам і працаўніком нагадвае Дзяржаўная інспэкцыя працы.

Згодна з правам, яшчэ толькі да 30 верасьня ўключна можна скарыстацца нявыкарыстаным водпускам, - тлумачыў Данута Руткоўска зь Дзяржаўнай інспэкцыі працы.

Данута Руткоўска: 30 верасьня мінае тэрмін, калі працадаўца можа даць працаўніку водпуск на адпачынак. Гаворка ідзе пра водпуск за 2013 год. Паводле Працоўнага кодэксу, водпуск за 2013 год павінен быць выкарыстаны да канца верасьня наступнага году.

Працадаўца, які не адправіць працаўніка ў водпуск у тэрміне, парушае Працоўны кодэкс.

Данута Руткоўска: Калі інспэктар працы зафіксуе гэткае парушэньне, можа аштрафаваць працадаўцу на 1-2 тысячы злотых. Калі працадаўца не згаджаецца з гэткім пакараньнем, інспэктар можа накіраваць справу ў суд. У сваю чаргу, суд можа пакараць працадаўцу буйнейшым штрафам, то бок, ад 1 да 30 тысяч злотых.

Нагадаем, паводле правілаў, працадаўца павінен адправіць працаўніка ў водпуск цягам таго году, у якім працаўнік атрымаў права на яго. Аднак часта здараецца, што па розных прычынах працаўнік ня можа выкарыстаць усяго водкуску на працягу дадзенага каляндарнага году. Тады гэткі адпачынак павінен быць выкарыстаны не пазьней, чым да 30 верасьня наступнага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт