Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя знайшла бомбу на стадыёне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.10.2014 15:30
Зарад знойдзены ў Гожаве. Падазраваныя затрыманыя.

Паліцыянты затрымалі дзьве асобы, якія могуць быць зьвязаныя зь небясьпечным ладункам, знойдзеным на стадыёне ў Гожаве ў сэктары заўзятараў.

Бомбу выкрылі за дзень да суботняга матча паміж камандамі з Гожава й Забжэ. Затрыманыя маюць 21 і 23 гады.

У панядзелак паліцыя плянуе правесьці сьледчы экспэрымэнт, каб выкрыць моц бомбы й магчымыя зьнішчэньні.

Кіраўніцтва каманды з Гожава выдала сёньня заяву, што на стадыёне была знойдзена ня бомба, а піратэхнічныя рэчывы, якія былі нэўтралізаваныя.

Паліцыя правяла дакладны вобшук стадыёна, каб пераканацца, што на аб'екце няма больш небясьпечных рэчываў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт