Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы па падазрэньні ў шпіянажы затрыманы афіцэр

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.10.2014 11:06
Гаворка ідзе аб шпіянажы на карысьць Расеі.

Спэцслужбы Польшчы затрымалі высокапастаўленага афіцэра, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла міністэрства абароны краіны. Паводле СМІ, гаворка можа ісьці аб шпіянажы на карысьць Расеі.

"Міністэрства абароны затрымала польскага афіцэра па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць замежнай выведкі на аснове доказаў, сабраных контрвыведкай", - гаворыцца ў паведамленьні абароннага ведамства.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што апэрацыю па затрыманьні меркаванага шпіёна праводзілі супрацоўнікі агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы. Ваенны быў затрыманы ў сераду ў будынку міністэрства абароны краіны.

Пад варту былі ўзятыя двое мужчын - высокапастаўлены афіцэр міністэрства абароны, а таксама юрыст з падвойным польска-расейскім грамадзянствам.

Улады Польшчы не камэнтуюць здагадкі пра сувязь затрыманага з Расеяй і абяцаюць даць падрабязнасьці пазьней.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт