Logo Polskiego Radia
Print

Незвычайны падарунак на дзень народзінаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.10.2014 17:20
16-годавая дзяўчына ўратавала жыцьцё незнаёмцу.

На свой дзень нараджэньня дзяўчына выратавала жыцьцё бяздомнаму. 16-гадовая дзяўчына са Слупску рэанімавала мужчыну й выклікалі хуткую дапамогу.

Кляўдыя Краўс сьвяткавала свой дзень народзінаў, па дарозе дадому стала гераіняй. “Я ішла праз парк зь сябрамі. Мы заўважылі чалавека, які ляжаў побач з лаўкай і не падаваў прыкметаў жыцьця. Мы выклікалі хуткую дапамогу, але пакуль машына прыбыла, чалавек перастаў дыхаць. Я зрабіла яму масаж сэрца і сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Калі прыехала хуткая, мужчына ўжо дыхаў», – распавяла дзяўчына.

Кляўдыя ведае асновы мэдычнай дапамогі, бо працуе ў Слупску валанцёрам у цэнтры Ёанітаў. Яны даволі часта практыкуюць першую дапамогу. Клаўдыя дадае, што падобныя заняткі ладзяцца і ў школе, але толькі два разы на год. "Гэта крыху замала, але той, хто хоча навучыцца, вядома ж, справіцца", - падкрэсьліла дзяўчына.

Непрытомны мужчына трапіў у шпіталь хуткай дапамогі, дзе лекары выратавалі ягонае жыцьцё.

16-гадовая Кляўдыя атрымала віншаваньні ад сям'і й аднаклясьнікаў. Таксама яе ўзнагародзілі школа, дзе яна вучыцца ды гарадзкія ўлады.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт