Logo Polskiego Radia
Print

Польшча на другім месцы ў ЭЗ па колькасьці выдадзеных відаў на жыхарства

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 22.10.2014 18:18
А па выдадзеных дазволах на працу Варшава — эўрапейскі лідар.
polskieradio.pl


У 2013 годзе ўсе 28 краін Эўрапейскага Зьвязу выдалі больш за 2,3 мільёна відаў на жыхарства для замежнікаў — паведамляе Эўрастат. Часьцей за ўсё грамадзяне трэціх краін атрымлівалі статус рэзыдэнта ў Вялікабрытаніі, на другім месцы — Польшча.

Упраўленьне па справах іншаземцаў у Польшчы выдала летась амаль 274 тысячы дазволаў на пражываньне для грамадзян неэўразьвязаўскіх краін. Гэта 11% ад усіх дазволаў у ЭЗ.

Практычна кожны другі від на жыхарства, выдадзены замежнікам у Польшчы, прадугледжвае дазвол на працу. Гэта рэкорд для ЭЗ ў 2013 годзе.

У той жа час, мігранты якія прыязджаюць у Брытанію, часьцей за ўсё прасілі даць дазвол на знаходжаньне ў краіне з мэтай вучобы, а замежнікі ў Італіі ды Гішпаніі ў большасьці выпадкаў матывавалі свае просьбы жаданьнем узьяднацца зь сям'ёй.

Найбольшая колькасьць кандыдатаў на атрыманьне віду на жыхарства ў эўрапейскіх краінах — сярод грамадзян Украіны (амаль 237 тысяч). На другім месцы — грамадзяне Індыі (больш за 200 тысяч) і ЗША (больш за 171 тысячы).

У параўнаньні з 2012 годам, колькасьць жадаючых атрымаць від на жыхарства ў ЭЗ вырасла на 12,5%.

www.epp.eurostat.ec.europa.eu/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт