Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адмовілася арыштоўваць Паляньскага

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 31.10.2014 09:55
Вядомы кінарэжысэр Раман Паляньскі на падставе запыту з ЗША быў затрыманы, але неўзабаве яго адпусьцілі.
Режисер Роман ПолянськийРежисер Роман Полянськийpixabay

Польшча не задаволіць запыт Дзярждэпартамэнту ЗША і не выдасьць амэрыканскаму правасудзьдзю вядомага кінарэжысэра Рамана Паляньскага. Сёньня раніцай Паляньскі самастойна прыйшоў у пастарунак паліцыі ў Кракаве.

Пасьля затрыманьня ён паабяцаў выканаць усе патрабаваньні уладаў, таму яго вызвалілі з-пад варты, паведаміў прэс-сакратар міністэрства юстыцыі Матвуш Мартынюк. Пасьля допыту ў пракуратуры яму было паведамлена, што ён можа без праблем перамяшчацца па Польшчы.

У МУС адзначылі, што Польшча можа экстрадаваць Паляньскага ў ЗША, але амэрыканскі бок яшчэ не перадаў фармальны запыт на экстрадыцыю.

Раман Паляньскі абвінавачваецца ЗША ў згвалтаваньні 13-гадовай Саманты Геймэр ў 1977 годзе.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт