Logo Polskiego Radia
Print

Сьвяты Мікалай на матацыкле

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.12.2014 13:39
Акрамя яго, на машыне мноства падарункаў.

/

Матацыклісты пераапрануліся ў Сьвятых Мікалаяў. І адпаведным чынам упрыгожылі свае машыны. А ўсё дзеля таго, каб дапамагчы дзецям з дамоў дзіцяці. Перад поўднем у Варшаве адбыўся парад Сьвятых Мікалаяў.

Матацыкліст: Мой матацыкл складваецца зь вялікай колькасьці падарункаў. Гэтых падарункаў аж 10 штук. У нас добрая мэта – мы хочам дапамагчы дзецям зь дзіцячых дамоў. І пры нагодзе мы прыемна праводзім час.

Акцыя праводзіцца рэгулярна. Цягам трох гадоў для дзяцей зь сямейных і дзяржаўных дзіцячых дамоў удалося сабраць больш за 150 тыс. злотых.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт