Logo Polskiego Radia
Print

„Rzeczpospolita”: Польская вёска не павінна наракаць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.02.2015 12:41
Каля 200 тысяч фэрмэрстваў пасьля сэзону ў стане адкласьці на рахунак прынамсі 16 тысяч эўра й актыўна разьвівацца.
PAP/Marcin Obara

Даходы польскіх фэрмэраў за апошнія два гады расьлі ўдвая хутчэй чым сярэдняя ў ЭЗ. “Я катэгарычна не разумею аргумэнтаў фэрмэраў, якія прыехалі й пратэстуюць у Варшаве. Іх патрабаваньні не абгрунтаваныя, акрамя таго яны мяняюцца кожны дзень, у выніку чаго набіраюць палітычны характар”, - тлумачыць дырэктар Інстытуту эканомікі сельскай гаспадаркі прафэсар Анджэй Кавальскі. Паводле яго, польскія фэрмэры ня маюць прычын быць незадаволенымі. Суразмоўца газэты адзначае, што даходы фэрмэраў зьменшыліся ў 2014 годзе на 5,6%, у сваю чаргу ў Летуве больш чым на 19%, а ў фінскіх фэрмэраў – на 23%. Аднак у ніводнай з краін ЭЗ не дайшло да такога праяву незадаволенасьці.

Цягам 2014 году заробкі ў сельскай гаспадарцы зьменшыліся ў 20 краінах Эўразьвязу. Аднак ад моманту ўступленьня Польшчы ў ЭЗ даход польскіх фэрмэраў істотна вырас. Іх даходы расьлі ўдвая хутчэй чым на Захадзе.

Экспэрты Банку BGŻ палічылі, што каля 200 тысяч фэрмэрстваў пасьля сэзону ў стане адкласьці на рахунак прынамсі 16 тысяч эўра й актыўна разьвівацца.

Анджэй Кавальскі пераконвае, што гаварыць пра разарэньне фэрмэраў нельга ў ніякім выпадку. “Экспарт нашых прадуктаў у 2014 годзе вырас на 1 мільярд эўра. Да 2013 году сальда ў гандлі прадуктамі харчаваньня было на мінусе, а цяпер яно складае 6 мільярдаў эўра на плюсе.”

Суразмоўца прызнае, што цяжкая сытуацыя сапраўды пануе на рынку сьвініны, але гэта ня сёлетняя праблема. Гэтак званыя “сьвіныя пад’ёмы і падзеньні” старыя як сьвет. Паводле Анджэя Кавальскага, рэнтоўнасьць у гэтай галіне даўно малая, а расейскае эмбарга толькі мінімальным чынам адказвае за праблемы фэрмэраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт