Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: пленарнае паседжаньне Эпіскапату Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.03.2015 16:12
Біскупы абмяркоўваюць пытаньні, якія закраналіся на першай сэсіі Сіноду па пытаньнях сям'і.

Сёньня й заўтра ў Варшаве праходзіць паседжаньне Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы. Сустрэчу біскупаў з усёй Польшчы ачольвае познаньскі мітрапаліт арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі.

Каталіцкія ерархі абмяркоўваюць пытаньні, якія закраналіся на першай сэсіі Сіноду па пытаньнях сям'і, які напрыканцы мінулага году прайшоў ў Ватыкане. Між іншым, абмяркоўвацца будзе пытаньне сьвятой камуніі для разьведзеных.

Як кажа прэс-сакратар Эпіскапату Польшчы ксёндз Юзэф Клёх, у ходзе сустрэчы будзе таксама прадстаўлены праект ліста да вернікаў пра перасьлед хрысьціянаў.

У рамках сустрэчы біскупы наведаюць Музэй гісторыі польскіх габрэяў і прымуць удзел у імшы напярэдадні чарговай гадавіны абраньня Папы Францішка на Апостальскі пасад.

У паседжаньні Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы будуць удзельнічаць таксама замежныя госьці, у прыватнасьці, з Украіны, Расеі, Харватыі, Францыі, Даніі й Чэхіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт