Logo Polskiego Radia
Print

14-гадовая дзяўчына выратавала эпілептыка

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 07.04.2015 12:13
Дарослыя пасажыры ў гэты час ўцякалі з аўтобуса.
foto: Pawel998/Wikimedia Commons

Ёй усяго 14 гадоў, але гэта яна паказала дарослым, як павінен сябе паводзіць чалавек, калі жыцьцё іншага знаходзіцца пад пагрозай. Яна была адзінай, хто ў аўтобусе адважыўся дапамагчы эпілептыку.

Вераніка Шушкевіч з Любіна ратавала хворага чалавека, а іншыя пасажыры ўцякалі ў гэты час з аўтобуса.

Мужчына зваліўся на падлогу каля кабіны кіроўцы. Пасьля гэтага ў яго пачаўся эпілептычны прыпадак. Пасажыры патрабавалі спыніць аўтобус і пасьля пачалі пакідаць яго. 14-гадовая дзяўчына прайшла з канца аўтобуса на пачатак і пачала ратаваць хворага. Пазьней яна патлумачыла, што першай дапамозе навучылася з кніжак і кіно, а ў будучыні хоча стаць фельчарам альбо эндакрынолягам.
Сваім прафэсійным падыходам яна зьдзівіла нават групу хуткай дапамогі.

Дзяўчынай ганарацца таксама школьныя настаўнікі. Яны падкрэсьліваюць, што ў школе ў яе пакуль не было ўрокаў першай мэдыцынскай дапамогі.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт