Logo Polskiego Radia
Print

“Шпіёна”- беларуса асудзілі на 7 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.06.2015 12:27
8 гадоў беларус Аляксандр Лянюка “гуляўся” з польскімі Вайсковымі інфармацыйнымі службамі ў ката й мыш.
Photo: sxc.hu/ccPhoto: sxc.hu/cc

Ён даваў супрацоўнікам контрвыведкі несапраўдную інфармацыю, а тыя яму за гэта шчодра плацілі. Суд асудзіў грамадзяніна Беларусі на 7 гадоў турмы.

22 траўня рашэньне ў працэсе беларуса прыняў Апэляцыйны суд у Варшаве. Прысуд уступіў у сілу. Яго асудзілі за сфальсыфікаваную супрацу са спэцслужбамі й вымагальніцтва 319 тысяч даляраў і 18 тысяч эўра. Гэтыя грошы палякі плацілі яму за "сакрэтныя матэрыялы", якія беларус браў з агульнадаступных крыніц у Інтэрнэце.

Летась у сьнежні Ляняўку асудзіў Акружны суд у Варшаве. Згодна з судовым рашэньнем, ад 1999 да 2007 года ён хлусіў польскім спэцслужбам. Апэляцыйны суд зьмяніў прысуд, прызнаўшы, што Лянюка “гуляўся” з WSI не ў рамках апэрацыйнай гульні беларускай выведкі супраць Польшчы, а па ўласнай ініцыятыве.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт