Logo Polskiego Radia
Print

Радаслаў Сікорскі сыходзіць з палітыкі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.07.2015 10:55
Былы міністар замежных справаў Польшчы і сьпікер Сэнату заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць парлямэнцкіх выбарах.

Радаслаў Сікорскі, адзін найбольш вядомых польскіх палітыкаў, заявіў, што ня будзе выстаўляць сваю кандыдатуру ў парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць у кастрычніку. Пра сваё рашэньне адысьці ад справаў намесьнік кіраўніка партыі «Грамадзянская плятформа» паведаміў праз Twitter.

«Я вырашыў, што ня буду вылучаць сваю кандыдатуру ў надыходзячых парлямэнцкіх выбарах. Дзякую жыхарам Быдгашча за тое, што на працягу дзесяці гадоў меў гонар прадстаўляць іх у парлямэнце», – напісаў палітык. Радаслаў Сікорскі ў розныя гады займаў пасады міністра абароны й міністра замежных справаў Польшчы, быў сьпікерам Сэйму, дэпутатам і сэнатарам. З 2010 года Сікорскі зьяўляецца намесьнікам старшыні кіруючай партыі «Грамадзянская плятформа».

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт