Logo Polskiego Radia
Print

Калі ўступіць у сілу малы памежны рух зь Беларусяй?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2015 14:27
Віцэ-прэм’ер Януш Пехаціньскі: цяпер час на крок беларускага боку.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Польскія прадпрымальнікі чакаюць пагадненьня аб малым памежным руху зь Беларусьсю, дзякуючы якому беларусы маглі б пакідаць у Польшчы больш грошай. Нагадаем, цягам першых пяці месяцаў бягучага году беларусы купілі ў Польшчы тавараў на 500 мільёнаў даляраў.

Віцэ-прэм'ер Януш Пехаціньскі сказаў падчас ІІ Усходняга эканамічнага кангрэса, які на мінулым тыдні прайшлоў у Беластоку, што цяпер час на крок Менска.

Януш Пехаціньскі: Ініцыятыва павінна сыходзіць з абодвух бакоў. Польскі бок зрабіў усё, што павінен.

Паводле віцэ-прэм’ера, па розных прычынах беларускі бок нia выканаў усіх абавязацельстваў, зьвязаных з запускам малога памежнага руху. Януш Пехаціньскі спадзяецца, што канчаткова ўдасца пераадолець гэтыя цяжкасьці.

Дырэктар Мытнай службы ў Беластоку Міраслаў Сянкевіч прызнае, што памежны рух зь Беларусьсю паступова аднаўляецца.

У першым паўгодзьдзі як асабовы, так і грузавы рух зьменшыўся. Паводле Сянкевіча, адной з прычын стала паслабленьне беларускага рубля. Сытуацыя палепшылася з пачаткам другой паловы бягучага году.

Міраслаў Сянкевіч: У мінулым годзе толькі у Падляскім ваяводзтве беларусы купілі тавараў на больш чым 264 мільёны 500 тысяч даляраў.

Сёлета яны ўжо купілі за прыкладна 172 млн даляраў.

Са студзеня падляскі адрэзак мяжы перасяклі 2 мільёны 700 тысяч грамадзянаў Беларусі.

У мінулым годзе гандлёвы абмен паміж Польшчай і Беларусьсю склаў каля 3 млрд даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт