Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы будуць рыхтаваць контрразьведчыкаў НАТО

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2015 18:44
У польскім Кракаве ствараецца цэнтар падрыхтоўкі афіцэраў контрразьведкі дзяржаў НАТО.
www.flickr.com

У польскім Кракаве ствараецца цэнтар падрыхтоўкі афіцэраў контрразьведкі дзяржаў НАТО. За праект адказваюць Польшча й Славаччына. Штаб-кватэра цэнтру будзе знаходзіцца ў Кракаве, а частка аб’ектаў – у славацкім гарадку Лешт. Першым кіраўніком цэнтру стане паляк – афіцэр Службы ваеннай контрразьведкі. Пазьней установу ўзначаліць славацкі афіцэр.
У цэнтры будуць праходзіць падрыхтоўку ды павышаць кваліфікацыі супрацоўнікі контрразьведак краін НАТО ды партнэрскіх дзяржаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт