Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы найчасьцей перасяляюцца ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2015 15:00
Больш за 80 тысяч грамадзян Беларусі ў мінулым годзе атрымала дазвол на пражываньне ў краінах ЭЗ.

Больш за 80 тысяч грамадзян Беларусі ў мінулым годзе атрымала дазвол на пражываньне ў краінах ЭЗ. Менскія СМІ, спасылаючыся на дадзеныя Эўрастату, зьвяртаюць увагу, што беларусы на сёмым месцы сярод народаў, які атрымліваюць від на жыхарства. Найбольш дазволаў атрымалі ўкраінцы, а таксама грамадзяне ЗША і Кітая, а таксама Індыі, Марока й Сырыі.

“Наша Ніва” зьвяртае ўвагу, што з 80 тысяч відаў на жыхарства ў краінах ЭЗ, якія атрымалі беларусы, ажно 74 тысячы прыпадае на Польшчу, тысячу на Летуву, а астатнія на іншыя эўрапейскія краіны. Адначасова вядома, што ня ўсе беларусы, якія маюць від на жыхарства, фактычна пражываюць у Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт