Logo Polskiego Radia
Print

Былы ксёндз і яго жонка асуджаныя на пяць гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2015 17:12
Яны талкушкай білі дзяцей па галаве.
flickr.com

Пяць гадоў пазбаўленьня волі й 15 гадоў забароны на выконваньне функцыі прыёмнай сям’і – такі прыгавор пачула сужонства з Острава Велькапольскага ў заходняй Польшчы. Былы ксёндз і яго жонка зьдзекаваліся над чацьвярымі дзецьмі-інвалідамі, для якіх стварылі прыёмную сям’ю. Пра справу стала вядома дзякуючы настаўнікам.

Пара ў дачыненьні да дзяцей прымяняла як фізычныя, так і псыхічныя пакараньні. Трагедыя дзяцей доўжылася з 2009 да 2013 году. Дзяцей білі таўкушкай па галаве, піхалі, наносілі пабоі, прывязвалі калготкамі да крэсла – пералічвала судзьдзя падчас працэсу. Адно зь дзяцей пара абвязвала калготкамі на ноч так, каб яно не магло варушыцца, прымушала стаяць цэлымі начамі ў куце, стаяць на каленях з паднятымі рукамі. Дзяцей пужалі тым, што іх вывезуць ноччу ў лес і аддадуць назад у дзіцячы дом. Апекуны нанесьлі моцныя цялесныя пашкоджаньні дваім дзецям у выніку біцьця па галаве таўкушкай.

Былы ксёндз і яго жонка не прыйшлі ў суд на зачытваньне прысуду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт