Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія тэнісісты няўдала згулялі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2015 08:01
Беларускія спартоўцы завяршылі выступленьні на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па настольным тэнісе.
www.flickr.com

Беларускія спартоўцы завяршылі выступленьні на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па настольным тэнісе, паведамляе Радыё Рацыя. У Варшаве Павел Платонаў заняў першае месца ў сваёй адборачнай групе, але ня здолеў прабіцца ў асноўны раўнд адзіночнага разраду, саступіўшы Рыкарда Вальтэру зь лікам 1:4. Таксама ня трапілі ў асноўны раўнд адзіночнага разраду Аляксандр Ханін і Андрэй Мілаванаў. Такая ж доля ў жаночым турніры спасьцігла беларусак Аліну Арлоўскую, Аляксандру Прывалаву й Аліну Нікітчанку. Акрамя таго, усе прадстаўнікі Беларусі ў парных спаборніцтвах выбылі на раньніх стадыях кваліфікацыйнага этапу.
Турнір у польскай сталіцы стаў перадапошнім з сэрыі Сусьветнага тура. Па выніках усіх згуляных тураў гэтага года лепшыя гульцы будуць удзельнічаць у Гранд-фінале. Уладзімір Самсонаў, які зараз займае 5-е месца ў Сусьветным туры, ужо забясьпечыў сабе месца сярод 16 удзельнікаў Гранд-фіналу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт