Logo Polskiego Radia
Print

Пчолы надалей гінуць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.11.2015 14:51
Галоўная прычына – хваробы і празьмернае выкарыстаньне сродкаў аховы расьлін.
pixabay.com

Нягледзячы на лепшыя веды пчаляроў, добрае аснашчэньне вульлёў, пчолы ў Польшчы надалей гінуць. Галоўная прычына – хваробы і празьмернае выкарыстаньне сродкаў аховы расьлін.

Старшыня Карпацкага Зьвязу пчаляроў Станіслаў Кавальчык кажа, што пчолам пагражае хімія ў сельскай гаспадарцы. Неабходна зьвяртаць увагу на тое, каб выкарыстоўваць мінімальную колькасьць хімічных сродкаў, а таксама старацца не выпальваць траваў вясною, не касіць газоны да «голай зямлі», садзіць дрэвы, якія даюць пыльцу і нэктар.

Карпацкі Зьвяз пчаляроў у Новым Сончу адзначае сёньня 40-годзьдзе свайго існаваньня. Ён гуртуе звыш 1200 вытворцаў мёду, якія апякуюцца 30 тыс. пчаліных сем’яў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт