Logo Polskiego Radia
Print

Дапамажы дзецям перажыць зіму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.11.2015 14:34
Бедным сем’ям прыдаюцца мука, каша, макароны, алей, ласункі, сродкі гігіены, а таксама цёплая вопратка.

Па ўсёй Польшчы ідзе збор сродкаў у рамках кампаніі «Дапамажы дзецям перажыць зіму». Добраахвотнікі зьбіраюць падарункі для дзяцей у крамах і на вуліцы. Галоўны прынцып акцыі – добраахвотнікі прымаюць толькі матэрыяльныя рэчы, не бяруць грошай.

Бедным сем’ям прыдаюцца такія прадукты, як мука, каша, макароны, аўсяныя шматкі, алей, ласункі, сродкі асабістай гігіены, а таксама цёплая вопратка. Дары можна прыносіць у сядзібу Польскага радыё ў Варшаве, дзе сабрана ўжо нямала падарункаў.

Акцыя «Дапамажы дзецям перажыць зіму» ладзіцца ўжо 23-ці раз. Дзякуючы актыўнасьці ініцыятара акцыі, Эвы Дагас з Радыё Люблін, кожны год удаецца дапамагчы тысячам дзяцей. Летась падарункі атрымала звыш 14 тыс. дзяцей, дапамога была дастаўлена таксама больш чым 15 тысячам шматдзетных сем’яў і дзіцячых дамоў.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт