“Грамадзянскую плятформу” ўзначаліў экс-старшыня МЗС
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
26.01.2016 07:47
У выбарах лідара галоўнай апазыцыйнай партыі ў палітыка не было канкурэнтаў.
IAR/Krystian Dobuszyński
“Грамадзянская плятформа” (Platfotma Obywatelska) абрала новага старшыню. Ім стаў Гжэгаж Схэтына, які быў адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка партыі. За яго аддалі свае галасыт 91% чальцоў партыі, якія прынялі ўдзел у галасаваньні.
Сустрэча, у якой возьме ўдзел некалькі сотняў дзеячоў найбуйнейшай апазыцыйнай партыі, пачалася а 14.00 у Варшаве. Затым у Яхранцы пад Варшавай адбудзецца сход клюбу ГП, які абмяркуе пляны на будучыню. Гжэгаж Схэтына распавядзе пра тое, чым партыя будзе займацца ў бліжэйшыя месяцы. Выбары лідара ГП пачаліся 2 студзеня.
Інтэрнэт-галасаваньне скончылася 7 студзеня, поштай чальцы партыі маглі галасаваць да 20 студзеня. Першапачаткова за пасаду старшыні “Грамадзянскай плятформы” змагаліся былы міністар абароны Томаш Семоняк і былы міністар юстыцыі Барыс Будка. Аднак абодва пазьней заявілі пра зьняцьцё сваіх кандыдатур і падтрымку Схэтыны.
Ва ўрадзе Эвы Копач Гжэгаж Схэтына займаў пасаду міністра замежных справаў.
дг
“Грамадзянскую плятформу” сёньня ўзначаліць экс-старшыня МЗС
У выбарах лідара галоўнай апазыцыйнай партыі ў палітыка няма канкурэнтаў.
“Грамадзянская плятформа” (Platfotma Obywatelska) абвесьціць у аўторак вынікі выбараў старшыні партыі. Адзіным кандыдатам быў Гжэгаж Схэтына.
Сустрэча, у якой возьме ўдзел некалькі сотняў дзеячоў найбуйнейшай апазыцыйнай партыі, пачнецца а 14.00 у Варшаве. Затым у Яхранцы пад Варшавай адбудзецца сход клюбу ГП, які абмяркуе пляны на будучыню. Гжэгаж Схэтына распавядзе пра тое, чым партыя будзе займацца ў бліжэйшыя месяцы.
Выбары лідара ГП пачаліся 2 студзеня. Інтэрнэт-галасаваньне скончылася 7 студзеня, поштай чальцы партыі маглі галасаваць да 20 студзеня.
Першапачаткова за пасаду старшыні “Грамадзянскай плятформы” змагаліся былы міністр абароны Томаш Семоняк і былы міністр юстыцыі Барыс Будка. Аднак абодва пазьней заявілі пра зьняцьцё сваіх кандыдатур і падтрымку Схэтыны.
Ва ўрадзе Эвы Копач Гжэгаж Схэтына займаў пасаду міністра замежных справаў.