Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда даў старт лыжнаму спрынту «Шлях бязь межаў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.02.2016 14:16
Спрынт адбываецца сёмы па ліку раз, а яго мэта – папулярызацыя лыжнага спорту ў Заходніх Татрах.
Анджэй Дуда (у салатавай куртцы) дае старт бегу стрэлам са стартавага пісталетаАнджэй Дуда (у салатавай куртцы) дае старт бегу стрэлам са стартавага пісталетаPAP/Grzegorz Momot

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прымае ўдзел у спартыўным мерапрыемстве, якое называецца «Шлях бязь межаў» і якое пачалося ў мясцовасьці Вітаў (Witów) каля вядомага польскага зімовага курорта Закапанэ.

Лыжны спрынт працягласьцю каля 13 км адбываецца сёмы па ліку раз, а яго мэта – папулярызацыя лыжнага спорту ў Заходніх Татрах. Траса пачынаецца па польскаму боку, а завяршаецца ў славацкай мясцовасьці Оравіцэ (Оravice).

Гісторыя лыжнай гонкі сягае 2012 года. Спартыўнае мерапрыемства традыцыйна адкрывалі прэзыдэнты Польшчы й Славакіі, але сёлета славацкі лідар Андрэй Кіска (Andrej Kiska) з-за абавязкаў ня змог прыбыць на інаўгурацыю. Аднак заўтра Дуда й Кіска правядуць сустрэчы ў славацкай мясцовасьці Татранска Ломніца (Tatranská Lomnica).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт