Logo Polskiego Radia
Print

Конрад Паўлік афіцыйна прызначаны новым паслом у Беларусі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.03.2016 08:53
На працягу двух тыдняў новы амбасадар прыбудзе ў Менск.
Конрад Паўлік і Вітальд Вашчыкоўскі.Конрад Паўлік і Вітальд Вашчыкоўскі.Fot. Karolina Siemion-Bielska/MSZ

Конрад Паўлік афіцыйны прызначаны новым паслом у Беларусі
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ўручыў Конраду Паўліку рашэньне прэзыдэнта Анджэя Дуды аб прызначэньні яго на пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі.
Конрад Паўлік – прафэсійны дыплямат. У МЗС Польшчы ён працуе ад 2007 года.
Ад 2010 па 2012 год ён працаваў у Пастаянным прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнай супрацы й разьвіцьця (OECD) ў Парыжы.
У 2012-2014 гадах быў намесьнікам дырэктара Дэпартамэнта па справах Усходняй Эўропы МЗС, а пазьней дырэктарам. Працаваў упаўнаважаным міністра замежных справаў па справах Усходняга партнэрства.
Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку й пытаньні бясьпекі.
Новаму польскаму амбсадару ў Беларусі 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнарожных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001-2006 гадах працаваў у Оргусім унівэрсытэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысэртацыю.
Валодае ангельскай, расейскай і карэйскай мовамі. Жанаты, мае дачку.

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ўручыў Конраду Паўліку рашэньне прэзыдэнта Анджэя Дуды аб прызначэньні яго на пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі. Конрад Паўлік – прафэсійны дыплямат. У МЗС Польшчы ён працуе ад 2007 года. Ад 2010 па 2012 год ён працаваў у Пастаянным прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнай супрацы й разьвіцьця (OECD) ў Парыжы.

У 2012-2014 гадах быў намесьнікам дырэктара Дэпартамэнта па справах Усходняй Эўропы МЗС, а пазьней дырэктарам. Працаваў упаўнаважаным міністра замежных справаў па справах Усходняга партнэрства.

Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку й пытаньні бясьпекі.

Новаму польскаму амбсадару ў Беларусі 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнарожных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001-2006 гадах працаваў у Оргусім унівэрсытэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысэртацыю.

Валодае ангельскай, расейскай і карэйскай мовамі. Жанаты, мае дачку.

На працягу двух тыдняў новы амбсадар прыбудзе ў Беларусь. Яго першым заданьнем на новай пасадзе стане падрыхтоўка візыта міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў Менску.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт