Logo Polskiego Radia
Print

Прывіўка ад пнэўмакокаў будзе бясплатнай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.03.2016 13:45
Пнэўмакокавыя інфэкцыі небясьпечныя ня толькі для дзяцей, але таксама для старых людзей.
pixabay.com

З будучага году прывіўка супраць пнэўмакокавых інфэкцый стане ў Польшчы бясплатнай. Гэтая прывіўка трапіць у каляндар абавязковай вакцынацыі дзяцей. Міністэрства аховы здароўя краіны стараецца такім чынам прадухіляць небясьпечныя бактэрыйныя інфэкцыі, між іншым, запаленьне лёгкіх, вуха, бронхаў, а таксама сэпсіс.

На думку міністра здароўя Канстанты Радзівіла, прывіўка павінна быць фінансаваная зь бюджэту дзяржавы. Ягоным меркаваньнем, такі крок дазволіць зьмяніць эпідэміялягічную сытуацыю ў Польшчы. Вакцынацыя дзяцей дазволіць таксама зьменшыць колькасьць інфэкцый у старэйшага пакаленьня. Пнэўмакокавыя інфэкцыі небясьпечныя ня толькі для дзяцей, але таксама для старых людзей, у якіх запаленьне лёгкіх часта заканчваецца сьмерцю.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт