Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пачалі сьледзтва па факце тэрактаў у Брусэлю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2016 06:57
Сьледзтва будзе праводзіць Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.
PAP/EPA/LAURENT DUBRULE

Варшаўская акруговая пракуратура ўзяла пад кантроль сьледзтва па факце тэрактаў у Брусэлі. У выніку выбухаў у брусэльскім аэрапорце і на станцыі мэтро раненьні атрымалі трое грамадзян Польшчы.
Сьледзтва будзе праводзіць Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Як паведамлялася, тэракты адбыліся раніцай у аўторак, 22 сакавіка, у міжнародным аэрапорце Брусэля (два выбухі) і ў вагоне мэтро на станцыі «Мальбэк» (адзін выбух). Загінуў 31 чалавек, раненьні атрымалі каля 300, зь іх 150 шпіталізаваныя. Адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Падчас тэрактаў пацярпелі трое беларусаў. Яны атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджаньні (баратраўма, парэз) і ўжо выпісаныя з бальніцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт