Logo Polskiego Radia
Print

Перад Вялікаднем: адно яйка - гэта ў сярэднім 80 калёрый

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2016 14:50
Яйка не ўтрымлівае шмат калёрый, але ўвагу трэба зьвяртаць на маянэз да яго - дыетоляг.
www.pixabay.com

У нядзелю й панядзелак хрысьціяне заходніх абрадаў будуць адзначаць Вялікдзень. Адно курынае яйка ўтрымлівае ў сярэднім 80 калёрый. Гэта нямнога, але калі нехта пільнуе сваю вагу, то трэба зьвяртаць увагу на дадаткі, напрыклад, на маянэз альбо соўсы, гаворыць дыетоляг, доктар Марцін Мандарык.

Паводле яго, найбольш карыснае для здароўя яйка, зваранае ўсьмятку, бо падчас варкі яек укрутую траціцца частка вітамінаў і мікраэлемэнтаў, якія ў іх утрымліваюцца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт