Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку пройдзе Міжнародны кніжны кірмаш-выстава

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.04.2016 12:11
У ім прымуць удзел і беларускія выдавецтвы, а іх прадукцыя будзе прадстаўленая на асобным стэндзе.
Панарама Беластока: Рынак Касьцюшкі - адзін з галоўных пляцаў горада Панарама Беластока: Рынак Касьцюшкі - адзін з галоўных пляцаў горада commons.wikimedia.org/Karol Rutkowski/CC BY-SA 3.0

22 красавіка Беластоку пачынаецца 5-ы Міжнародны кніжны кірмаш-выстава. У ім прымуць удзел і беларускія выдавецтвы: «Кнігазбор», «ARCHE», «Янушкевіч» і «Галіяфы». Іх прадукцыя будзе прадстаўленая на асобным стэндзе.

Акрямя таго, музыканты й літаратары Віталь Рыжкоў і Юры Несьцярэнка наведаюць беларускія школы Падляшша й перададуць у бібліятэкі навучальных устаноў падарункі ад Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт