Logo Polskiego Radia
Print

Адам Гляпіньскі – кандыдат на новага кіраўніка Нацбанку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2016 11:34
Яго кандыдатуру запрапанаваў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Chef der Polnischen Nationalbank NBP, Adam GlapińskiChef der Polnischen Nationalbank NBP, Adam GlapińskiBIld: PAP/Rafał Guz

Адам Гляпіньскі (поль. Adam Glapiński) зьяўляецца кандыдатам на новага старшыню Нацыянальнага банку Польшчы. Яго кандыдатуру запрапанаваў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прапанову прэзыдэнта павінен цяпер зацьвердзіць парлямэнт.

Адам Гляпіньскі зьяўляецца эканамістам і палітыкам. У гады 2010-2016 ён быў членам Рады грашовай палітыкі, а з сакавіка 2016 году - членам праўленьня Нацыянальнага банку Польшчы. У 2013 годзе Адам Гляпіньскі атрымаў тытул прафэсара эканамічных навук.

Нагадаем, тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга старшыні Нацыянальнага банку Польшчы Марэка Белькі заканчваецца ў чэрвені бягучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт