Logo Polskiego Radia
Print

„Moody 's” захавала рэйтынг для Польшчы, але прагноз памяняла

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2016 10:20
Мінфін Польшчы нагадвае пра амбітныя пляны скарачэньня дэфіцыту дзяржаўнага сэктара.
Photo: wikipedia.org/Public Domain

Рэйтынгавае агенцтва „Moody 's” падтрымала ацэнку польскай фінансавай верагоднасьці на ўзроўні А2, але зьмяніла пэрспэктыву са стабільнай на нэгатыўную. У якасьці ключавых фактараў, якія абгрунтоўваюць гэтае рашэньне, агенцтва называе фінансавыя рызыкі, зьвязаныя са значным павелічэньнем бягучых выдаткаў і плянаванае польскімі ўладамі зьніжэньне ўзросту выхаду на пэнсію, што таксама прычыніцца да росту выдаткаў.

Камэнтуючы рашэньне агенцтва „Moody 's” Міністэрства фінансаў Польшчы зьвяртае ўвагу на тое, што 26 красавіка Рада міністраў прыняла шматгадовы фінансавы плян на 2016-2019 гады.

Паводле яго, дэфіцыт дзяржаўнага сэктара ў 2017 годзе не перавысіць 3%, а ў наступныя гады гэты паказчык павінен паступова зьніжацца да 1,3% у 2019 годзе.

Дасягнуць гэтую мэту, паводле польскага Міністэрства фінансаў, дапаможа шэраг дзеяньняў, у тым ліку прынятыя 13 траўня Сэймам зьмены ў Падатковы кодэкс і пакет па ўшчыльненьні рынку вадкіх паліваў, зацьверджаны Пастаянным камітэтам Рады міністраў 12 траўня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт