Logo Polskiego Radia
Print

Агрэсіўны дзік разагнаў адпачывальнікаў на балтыйскім пляжы (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.07.2016 08:47
Дзік раптоўна выплыў з мора на пляж, дзе мірна адпачывалі й загаралі людзі.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Людзі, якія адпачывалі на пляжы вядомага польскага балтыйскага курорта Карвія (Karwia), былі прымушаныя паказаць свае спартыўныя магчымасьці з-за таго, што ім прыйшлося ўцякаць ад дзіка.

Дзік раптоўна выплыў з мора на пляж, дзе мірна адпачывалі й загаралі людзі. Паводле вэтэрынараў, жывёла была ў стрэсе й таму накінулася на людзей. Агрэсіўны дзік лёгка параніў некалькіх чалавек. Калі на месца здарэньня прыехалі супрацоўнікі муніцыпальнай паліцыі, дзіка ўжо не было: ён скрыўся ў лесе.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт