Logo Polskiego Radia
Print

З-за Сусьветных дзён моладзі ў Кракаве ўводзяцца істотныя абмежаваньні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2016 19:45
Абмежаваньні ўводзяцца за дзень да пачатку СДМ і здымаюцца на наступны дзень пасьля заканчэньня мерапрыемства.
Тэатр імя Юльюша Славацкага, разьмешчаны ў Старым горадзе Кракава Тэатр імя Юльюша Славацкага, разьмешчаны ў Старым горадзе Кракава commons.wikimedia.org/Public Domain

У сувязі з правядзеньнем у Кракаве Сусьветных дзён моладзі (СДМ) з панядзелка, 25 ліпеня, у горадзе ўводзяцца істотныя абмежаваньні. Нагадаем, на мерапрыемства прыедзе Папа рымскі Францішак.

У прыватнасьці, уводзіцца забарона выкарыстаньня дронаў, піратэхнічных сродкаў ды абмежаваньне па перавозцы небясьпечных грузаў. У сувязі з гэтым пастаўкі паліва на аўтазаправачныя станцыі будуць адбывацца ноччу. Акрамя таго, пачне дзейнічаць абмежаваньне ў руху транспарту: грузавікі масай больш за 12 тон змогуць праяжджаць праз горад толькі ноччу.

Ня ўводзіцца аднак забарона на продаж алькаголю, хоць раней такая прапанова высоўвалася.

Абмежаваньні будуць дзейнічаць з 25 ліпеня да 1 жніўня: уводзяцца за дзень да пачатку СДМ і здымаюцца на наступны дзень пасьля заканчэньня мерапрыемства.

У радыюсе 100 км вакол Кракава, 50 км вакол Чэнстахова ды 5 км вакол Кальварыі Зэбжыдоўскай й Асьвенціма вызначаныя зоны абмежаванага авіяцыйнага руху, якія датычаць ня толькі лятальных апаратаў пад кіраваньнем чалавека, але й БЛА.
Падчас правядзеньня Сусьветных дзён моладзі будзе працаваць кругласутачная спэцыяльная лінія экстранных службаў па нумары 987.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт