Logo Polskiego Radia
Print

Дрон будзе сачыць за парадкам на беразе Балтыйскага мора

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2016 17:48
Дрон дапаможа гораду правяраць берагавую лінію, страты ад штормаў і сачыць за будаўніцтвам.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Марская ўправа ў горадзе Слупску на поўначы Польшчы распачынае кантрольныя палёты над пляжамі. Дзевяць працаўнікоў установы закончылі курс пілятажу беспілётнікам.

Дрон дапаможа гораду правяраць берагавую лінію, страты ад штормаў і сачыць за ходам будаўніцтва.

Беспілётнікам можна кіраваць з адлегласьці нават сямі кілямэтраў. Дрон мае фотаапарат і відэакамэру. Яго кошт – 75 тысяч даляраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт